Па стане на канец дня 24 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 828 617 чалавек, 197 091 памёр, вылечыўся 798 371. 

За дзень выявілі 105 616 інфіцыраваных (23 красавіка было 85 423). Але трэба мець на ўвазе, што падлік у краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і некаторых краінах з аўтарытарна-дыктатарскім праўленнем сімвалічны.

За дзень памерлі 6 174 чалавекі (23 красавіка было 6616).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 925 тысяч заражаных, памёр за ўчорашні дзень 1951 чалавек (23 красавіка было 2340). У Іспаніі — 219,8 тысячы заражаных (памерлі за 24 красавіка 367 чалавек, 23 красавіка — 440). У Італіі — 193 тысячы заражаных (памерлі за 24 красавіка 420 чалавек, 23 красавіка — 464 чалавекі).

Найбольш памерлых на 24 красавіка пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (768) і Італіі (420).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0