Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын хаваецца на прыватнай пляжнай віле на беразе Усходне-Карэйскага заліва Японскага мора. Пра гэта стала вядома паўднёвакарэйскаму тэлеканалу Channel A, піша lenta.ru.

Паводле яго звестак, паўночнакарэйскі лідар на мінулым тыдні пакінуў Пхеньян, дзе існуюць павышаныя рызыкі падхапіць каранавірусную інфекцыю праз высокую шчыльнасць насельніцтва. Акрамя таго, каранавірус нібыта выявілі ў людзей з блізкага кола палітыка.

Каб засцерагчы сябе, Кім Чэн Ын вырашыў адправіцца на асабістым цягніку ў раён паўночнакарэйскага пляжнага курорта Вонсан-Кальмі, дзе знаходзіцца яго віла. Таксама вядома, што на тэрыторыі рэзідэнцыі размяшчаецца прыватная медыцынская ўстанова.

21 красавіка тэлеканал CNN са спасылкай на прадстаўнікоў амерыканскай разведкі паведаміў, што Кім Чэн Ын знаходзіцца ў крытычным стане пасля аперацыі. Пазней паўднёвакарэйскае агенцтва «Ёнхап» абвергла звесткі пра пагаршэнне самаадчування паўночнакарэйскага лідара. Гэта пацвердзіў і прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі.

Улады і СМІ Паўночнай Карэі ніяк не адрэагавалі на паведамленні аб праблемах са здароўем у Кім Чэн Ына. Адзначалася, што раней яны хутка рэагавалі і абвяргалі розныя чуткі.

Спекуляцыі з нагоды здароўя Кім Чэн Ына пачаліся пасля таго, як ён прапусціў святкаванне дня нараджэння Кім Ір Сена, якое адбылося 15 красавіка. За чатыры дні да гэтага палітык прысутнічаў на ўрадавым пасяджэнні, пасля чаго на людзях не з'яўляўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0