З 25 па 28 красавіка на ўездах у Баранавічы будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ сумесна з медыцынскімі работнікамі для праверкі стану здароўя пасажыраў з мэтай недапушчэння ўезду захварэлых на ВРІ і прадухілення перамяшчэння кантактаў 1-га і 2-га узроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі, паведамляе гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

На вакзалах горада будуць праводзіцца ўзмоцненыя прафілактычныя і дэзынфекцыйныя мерапрыемствы з мэтай прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў. Дадаткова на чыгуначных вакзалах будзе ажыццяўляцца выбарачная тэрмаметрыя пасажыраў.

Гарвыканкам нагадвае, што Міністэрства аховы здароўя заклікае застацца дома на вялікія выходныя.

Неабходна ўстрымацца ад наведвання месцаў пахаванняў і іншых магчымых месцаў з масавым знаходжаннем людзей, адкласці паездку да сваякоў, якія пражываюць у іншых рэгіёнах. Па магчымасці, не карыстацца грамадскім транспартам, абавязкова выконваць рэкамендаваныя меры прафілактыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0