23 красавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф 405 рублёў (15 базавых) гамельчуку Ігару Мазейку за дэманстрацыю Укантакце фільма блогера Nexta «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», паведамляе «Гомельская Вясна».

Малады чалавек, які працуе на заводзе «Гомсельмаш» электраманцёрам, факт размяшчэння матэрыялу ў сябе на старонцы не адмаўляў, пра тое, што фільм пра Лукашэнку ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, ён даведаўся, калі ім зацікавілася міліцыя.

Супраць гамельчука быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 17.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0