Данецку на тры дні ў годзе вярнулі ранейшую назву Сталіна (Сталино), указ падпісаў кіраўнік г.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Дзяніс Пушылін. Пра гэта паведамляе «Данецкае агенцтва навінаў».

Пушылін пастанавіў устанавіць найменне «горад Сталіна (Сталино)» у якасці сімвала Данецка і выкарыстоўваць яго падчас мерапрыемстваў, звязаных з памятнымі датамі Вялікай Айчыннай вайны. Гаворка ідзе пра 9 мая, 22 чэрвеня і 8 верасня — Дзень вызвалення Данбаса. Данецк называўся Сталіна ў 1929-1961 гадах.

Раней улады г.зв. «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) дазволілі тры дні ў год выкарыстоўваць старую назву горада Луганск — Варашылаўград.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0