Як распавёў у эфіры тэлеканала «Звязда» намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін, у мясцовай бальніцы зараз знаходзіцца 21 пацыент з COVID-19. З іх толькі 14 — навапалачане, таксама 10 жыхароў Наваполацка лечацца дома, а 3 чалавекі ужо паправіліся, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Такім чынам, нескладаны падлік дае 34 чалавекі, якія заразіліся каранавірусам. Ці ўсе яны жыхары Полацкага раёна, або ў наваполацкую бальніцу прывезлі кагосьці з суседніх раёнаў, зрабіць выснову з гэтага рэбуса немагчыма.

У Глыбоцкім раёне колькасць інфіцыраваных каранавірусам павялічылася да 9 — яшчэ адзін выпадак быў выяўлены 23 красавіка, пра гэта паведаміла газета «Веснік Глыбоччыны» са спасылкай на санітарна-эпідэміялагічная служба Глыбоцкага раёна.

На ранейшым узроўні застаецца колькасць захворванняў COVID-19 у Пастаўскім і Бешанковіцкім раёнах. У апошнім, праўда, працягваецца рост пнеўманій — на 23 красавіка там было ўжо 67 пацыентаў з такім дыягназам, згодна з інфармацыяй райвыканкама.

Астатнія раёны інфармацыю аб змене эпідэміялагічнай сітуацыі не паведамілі.

Па краіне ў цэлым на 23 красавіка па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя зарэгістравана 8022 выпадкаў COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 938 пацыентаў, у якіх раней была каранавірусная інфекцыя, 60 пацыентаў памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0