Саудаўская Аравія вырашыла ратаваць нафту, што таннее, і гатовая пайсці на дадатковыя меры стабілізацыі рынку сумесна з партнёрамі па АПЕК+, паведамляе Reuters.

Каралеўства разам з Расіяй будзе скарачаць здабычу, як і агаворана заключанай здзелкай. «Каралеўства цвёрда мае намер сумесна з Расіяй ажыццяўляць скарачэнне вытворчасці ў наступныя пару гадоў», — паведамілі ў кабінеце міністраў.

АПЕК і іншыя вытворцы нафты, уключаючы Расію, (АПЕК+) абвясцілі аб рэзкім скарачэнні вытворчасці на 10%. Але ў сувязі з тым, што эканоміка ва ўсім свеце практычна спынілася з-за пандэміі каранавіруса, попыт упаў на 30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0