«Давяраць трэба таму, хто за свае словы адказвае». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас размовы з працаўнікамі бабруйскага прадпрыемства «Славянка», перадае БЕЛТА.

У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся, якім крыніцам лепш давяраць людзям ва ўмовах бясконцага патоку самай рознай інфармацыі з розных рэсурсаў, бо грамадзяне хвалююцца за сітуацыю ў краіне, таму хочуць ведаць праўду.

«Давяраць трэба таму, хто за свае словы адказвае. Выйшлі вы на які-небудзь з гадкіх каналаў, якія ў Маскве пахаваліся і адтуль «плявузгаюць» у бок Беларусі, — за што яны адказваюць? Ні за што. Думаюць, мы ж яе не дастанем. Калі трэба — дастанем. Не ў гэтым сёння пытанне. Мы ж нікога не спыняем. Вы чытайце і рабіце высновы. І верце таму, з каго потым спытаць можна», — сказаў кіраўнік дзяржавы

«А ці трэба нам гнацца за гэтай жаўцізной. Мы ж ніколі не дагонім іх, і гэта велізарныя грошы. Таму вы ведаеце дзяржаўнае тэлебачанне, пункт гледжання дзяржавы. Вы, напэўна, ацэньваеце розныя сродкі масавай інфармацыі і бачыце, каму можна верыць, каму не. Хто адкажа за гэта, а хто не. Таму вам выбіраць. Але я шчыра вам кажу, што мы ніколі не хлусілі вам і не хлусім цяпер. Я аднойчы ў сэрцах сказаў: «Вось мне чаго гэта хаваць? Я спарадзіў той псіхоз або каранавірус? Не. Вы спарадзілі ў Беларусі? Не. Нас узнагародзілі гэтым». Гэта сведчыць аб тым, што свет так глабалізаваны і так узаемазвязаны, што сёння ўжо не схаваешся нідзе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама: Спартыўныя мерапрыемствы адмяніць, школы — на дыстанцыйнае. СААЗ апублікавала рэкамендацыі для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0