Тысячы чалавек выйшлі ў панядзелак, 20 красавіка, на несанкцыянаваную акцыю ў цэнтры сталіцы Паўночнай Асеціі Уладзікаўказа, пратэстуючы супраць абмежаванняў, уведзеных у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса SARS-CoV-2.

Удзельнікам акцыі прапанавалі сфармаваць ініцыятыўную групу для працягу перамоў у Доме ўрада, пасля чаго прысутныя прыступілі да абрання дэлегатаў для перамоў.

Па інфармацыі «МБХ медиа», на народны сход выйшлі каля 2000 дэманстрантаў, затрымалі каля 40 чалавек. Сілавікі забараняюць прысутным, у тым ліку журналістам, рабіць відэазапісы, прымушаючы выдаляць ужо зняты матэрыял.

Па патрабаванні пратэстоўцаў да іх выйшла некалькі членаў рэспубліканскага ўрада, а таксама кіраўнік Паўночнай Асеціі Вячаслаў Бітараў, які заявіў, што «лячэнне адно — сядзець дома». Дэманстранты асвісталі кіраўніка рэспублікі.

Жыхары Уладзікаўказа выступаюць супраць рэжыму самаізаляцыі, скардзяцца на страту працы, недастатковае інфармаванне пра сітуацыю з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0