Крыптабіржа Currency.com запусціла акцыю «Дапамажы дактарам». Кампанія перавяла 100 тысяч даляраў Міністэрству аховы здароўя на барацьбу з каранавірусам і адкрыла магчымасць ахвяраваць крыптавалюту для Міністэрства.

Кампанія створыць спецыяльны раздзел на сваім сайце, дзе можна будзе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць сабраную суму і ўсе пералічэнні.

Пералічваць можна як звычайныя грошы, так і крыптавалюту. Для гэтага трэба:

  • адкрыць рахунак на Currency.com, на сайце ці ў мабільнай праграме;
  • перавесці на яго крыптавалюту або звычайныя грошы (падтрымліваюцца крэдытныя карткі і іншыя зручныя спосабы плацяжоў);
  • купіць адмысловыя «карма» токены.

Таксама ахвяраваць грошы можна, напісаўшы паведамленне ў службу падтрымкі.

Карыстальнікі, якія ахвяравалі крыптавалюту або звычайныя грошы, атрымаюць адмысловыя «карма» токены. Усе сродкі ад продажу токенаў будуць пералічвацца на дабрачынны рахунак, адкрыты па рашэнні Міністэрства аховы здароўя.

— Бальніцам могуць спатрэбіцца дадатковыя апараты штучнага дыхання або антывірусная абарона, якія могуць выратаваць жыцці. Спадзяёмся, што крыпта- і ІТ-супольнасці не застануцца ў баку ад сітуацыі, — пракаментаваў кіраўнік кампаніі «Карэнсі Ком Бел» Аляксандр Шаўчэнка.

Беларусь першай у свеце стварыла магчымасць ахвяраваць крыптавалюту для барацьбы з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0