Пастановай Саўміна ад 14 красавіка №220 усталявана пастаянная забарона на знаходжанне грамадзян, якія не маюць дачынення да мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі войскаў, у межах палігонаў і вайсковых стрэльбішчаў Узброеных Сіл, паведамляе Міністэрства абароны ў сваім телеграм-канале.
Меры накіраваны ў першую чаргу на гарантаванне бяспекі насельніцтва.
Прававы акт уступіў у сілу з дня падпісання. Межы палігонаў, вайсковых стрэльбішчаў Узброеных сіл на мясцовасці абазначаюцца знакамі «Стой! Страляюць!» і «Праезд і праход забаронены!».
0
0
0
0
0
0