Эканоміцы ЕС можа спатрэбіцца € 1,5 трлн для пераадолення наступстваў распаўсюджвання каранавіруса. Такое меркаванне выказаў еўракамісар па пытаннях эканомікі Паола Джэнцілоні ў апублікаваным у панядзелак інтэрв'ю выданню Der Spiegel.

«Можа спатрэбіцца дапамога ў памеры € 1,5 трлн, каб пераадолець гэты крызіс», — лічыць ён. Джэнцілоні нагадаў, што Еўрагрупа раней прадставіла план у памеры больш за €500 мільярдаў для фінансавання сістэмы аховы здароўя і падтрымкі прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу. «Тым самым застаецца яшчэ мінімум €1 трлн», — заўважыў еўракамісар.

«Мы часта гаворым пра План Маршала, у якім цяпер маем патрэбу, але ўспомніце, грошы ў яго рамках былі накіраваныя толькі тады, калі прайшло два гады пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Цяпер гэта б не дапамагло», — мяркуе Джэнцілоіи. «Мы не можам марудзіць з аднаўленнем да таго часу, пакуль вірус заключыць з намі мір, але аднаўленне павінна пачацца ўжо зараз, вясной-летам», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0