Па стане на канец дня 19 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 407 341 чалавек, 165 069 памерлі, вылечыліся 625 128. 

За дзень выявілі 75 804 інфіцыраваных (18 красавіка было 81 930, у пятніцу 86 494, у чацвер — 90 254). Але трэба мець на ўвазе, што падлік у краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і некаторых краінах з аўтарытарна-дыктатарскім праўленнем сімвалічны.

За дзень памерлі 4 984 чалавекі (18 красавіка было 6 505).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 764,3 тысячы заражаных, памёр за ўчорашні дзень 1561 чалавек (18 красавіка было 1867). У Іспаніі — 198,7 тысячы заражаных (памерлі за 19 красавіка 410 чалавек). У Італіі — 178,9 тысячы заражаных (памерлі за 19 красавіка 433 чалавекі).

Найбольш памерлых на 19 красавіка пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (596).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0