Улады Кітая павінны панесці адказнасць, калі выявіцца, што яны хавалі рэальныя звесткі пра каранавірус. Пра гэта заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падчас брыфінгу ў Белым Доме.

«Калі высветліцца, што яны (улады КНР) наўмысна хавалі факты, то павінны быць наступствы», — сказаў Трамп.

Пры гэтым ён не выключыў, што Пекін здзейсніў памылку не спецыяльна «Памылкі здараюцца», — заявіў Трамп, адзначыўшы, што гэта не так страшна, як накіраванае ўтойванне звестак.

Каардынатар па супрацьдзеянні каранавірусу ў адміністрацыі ЗША Дэбора Бірк падчас брыфінгу дадала, што ўлады ЗША лічаць звесткі кітайскіх уладаў аб захворванні, смяротнасці ад COVID-19, а таксама аб ходзе распаўсюджвання захворвання нерэальнымі.

«Вы можаце бачыць, наколькі нерэальнымі яны могуць быць», — сказала Бірк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0