У Жыткавіцкім раёне п'яны бяспраўнік на скрадзеным аўто справакаваў ДТЗ, паведамляе БЕЛТА.

ДТЗ адбылося ў вёсцы Запясочча 14 красавіка. Нецвярозы 43-гадовы жыхар Столінскага раёна на «Фордзе Транзіт» пры абгоне на перакрыжаванні сутыкнуўся з «Фальксвагенам Пасатам», які паварочваў налева.

Вінаватым у ДТЗ быў кіроўца «Форда», у парах выдыханага ім паветра было 5,7 праміле алкаголю. Да таго ж ён быў пазбаўлены правоў за нецвярозую язду ў лістападзе мінулага года, распавялі ў ДАІ. Высветлілася таксама, што мікрааўтобус лічыцца скрадзеным на Століншчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0