Колькасць памерлых ад ускладненняў, выкліканых каранавірусам, павялічылася да 13 915 у Італіі, усяго інфікавана звыш 115 тысяч чалавек, паведамляе Corriere della Sera.

За апошнія 24 гадзіны ў краіне памерлі 760 пацыентаў з COVID-19 і зафіксавалі 2 477 новых выпадкаў інфікавання. За дзень да гэтага зарэгістравалі 727 смерцяў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Італіі вырасла да 115 242, з якіх 18 278 ужо вылечыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0