«На падставе рашэння бюро выканаўчага камітэта АБФФ ад 2 красавіка і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, АБФФ прыпыняе матчы юніёрскага і юнацкага першынства Рэспублікі Беларусь па футболе да далейшага паведамлення», — гаворыцца ў лісце.

Раней прэс-сакратар АБФФ распавёў, што на сённяшні дзень не прынята рашэнне аб прыпыненні чэмпіянату ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе Tribuna.com.

Па стане на 2 красавіка ў Беларусі зафіксаваныя 300 выпадкаў каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0