Такі запіс гродзенскія фанаты пакінулі ў афіцыйнай суполцы УКантакце вечарам 31 сакавіка, паведамляе hrodna.life.
«Мы, фанаты ФК Нёман, хочам звярнуцца да ўсіх актыўных супортэраў і заўзятараў краіны. Мы ўсведамляем, што нам «хто-та ўрот», і ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне мы спыняем наведванне як гасцявых, так і хатніх матчаў нашай каманды.
Такое рашэнне даецца не проста, нам цяжка пакідаць каманду без падтрымкі, але зараз усё ж галоўнае — гэта здароўе нашых грамадзян.
Заклікаем да гэтага ўсе фанацкія рухі Беларусі. Давайце застанемся дома, знізім рызыкі, звязаныя з распаўсюджваннем каранавіруса, засцеражом сябе і сваіх блізкіх.
Таксама заклікаем АБФФ пад кіраўніцтвам Базанава нарэшце набрацца смеласці і прыпыніць ЧБ, як гэта зрабілі ва ўсім астатнім свеце. Усім жадаем здароўя,не хварэйце! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!»