Становішча ў Беларусі пакуль не дае падстаў для пераносу прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае БЕЛТА.

«Гэтае пытанне нікуды не сыдзе. Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары. У нас пакуль няма падстаў іх пераносіць. Як некаторыя (што дзіўна — ці то ворагі, ці то супернікі) нам падказваюць: не трэба праводзіць. Мяне заўсёды гэта насцярожвае.

Як нас вучылі ў савецкія часы: калі вам з-за бугра нешта раяць, то вы зрабіце наадварот. Я не сыходжу з гэтай формулы, але заўсёды насцярожвае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што неабходна параіцца з Цэнтральнай выбарчай камісіяй і вызначыць тэрміны падрыхтоўкі кампаніі. «Вы чалавек вопытны, займаліся гэтым, будучы кіраўніком Адміністрацыі, таму ваша слова будзе не апошнім», — адзначыў ён.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 30 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0