Аўстрыя запатрабуе ад пакупнікоў насіць маскі пры наведванні супермаркетаў, каб запаволіць распаўсюджванне каранавіруса, заявіў у панядзелак канцлер Себасцьян Курц, піша Reuters.
У Аўстрыі зачынены школы, рэстараны, бары, тэатры і іншыя месцы збору людзей, у тым ліку многія крамы. Людзям загадалі заставацца дома і працаваць адтуль, калі гэта магчыма.
У краіне зарэгістравана 108 смерцяў і больш за 9 000 выпадкаў хваробы.
«На гэты момант гэтыя маскі выдаюцца перад супермаркетамі, іх трэба будзе абавязкова насіць у супермаркетах», — сказаў Курц.
Аднак Сусветная арганізацыя аховы здароўя скептычна ставіцца да такіх мер.
0
0
0
0
0
0