Урад Віктара Орбана атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы. Адпаведны закон быў ухвалены парламентам Венгрыі ў панядзелак, 30 сакавіка. За прагаласавалі 137 дэпутатаў, супраць — 53, піша Reuters.
Ён дазволіць ураду аднаасобна прымаць указы, неабходныя для процідзеяння пандэміі каранавіруса, а таксама спыняць дзеянне некаторых законаў.
Закон таксама прадугледжвае турэмнае зняволенне тэрмінам да пяці гадоў за меры, «якія перашкаджаюць распаўсюджванню віруса», а таксама за распаўсюд ілжывай інфармацыі, звязанай з пандэміяй.
Дзеянне закона абмежавана пэўнымі тэрмінамі, яго адменіць парламент, калі стане ясна, што эпідэмія ў Венгрыі завяршаецца.
0
0
0
0
0
0