Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ўлады ацэньваюць эканамічныя наступствы ад ізаляцыі, піша «Газеты.Ru».
Пры гэтым ён удакладніў, што эканамічныя наступствы не маюць першараднага прыярытэту.
«Безумоўна, шкоду [ад эканамічнай ізаляцыі] пралічвалі. Зараз любыя эканамічныя пралікі на фоне задачы захавання здароўя людзей носяць другасны характар», — сказаў Пяскоў.
0
0
0
0
0
0