Як стала вядома TUT.BY, сталічную Дзяржаўтаінспекцыю ўзначаліў 39-гадовы падпалкоўнік міліцыі Сяргей Бабіч. Расказваем, што пра яго вядома.
Фота: Глеб Малафееў, TUT.BY
Сяргей Бабіч нарадзіўся ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У сталічнай міліцыі ён з 2003 года. Пачынаў інспектарам ДПС у ДАІ Мінска. У свой час узначальваў аддзел ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы, потым стаў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС.
У 2019 годзе быў прызначаны начальнікам спецпадраздзялення «Страла» МУС: яго супрацоўнікі, нагадаем, суправаджаюць прэзідэнта і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама замежныя дэлегацыі.
З 30 сакавіка гэтага года — начальнік ДАІ Мінска.
Выхоўвае чацвярых дзяцей.
Папярэдні начальнік сталічнай ДАІ, палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун, перайшоў на пасаду першага намесніка начальніка ДАІ рэспублікі.