Беларусь не засталася ў баку ад эканамічнага шторму, выкліканага каранавірусам. З улікам гэтага распрацаваны праект комплексу мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, паведамляе БелТА.
Фота БелТА.
«У сувязі з эпідэміялагічнымі працэсамі ў свеце імкліва мяняецца эканамічная сітуацыя. Бягучае становішча ў сусветнай эканоміцы ўжо атрымала трапнае азначэнне «цунамі эканамічнага разбурэння». Беларусь, нягледзячы на кантраляваную абстаноўку па распаўсюдзе каранавіруса, не засталася ў баку ад эканамічнага шторму», — адзначыў Сяргей Румас.
Па даручэнні ўрада, Мінэканомікі разам з зацікаўленымі асобамі распрацавала і ўнесла пакет мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі.
Кіраўнік урада падзякаваў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўлу Калаўру за аператыўныя рашэнні, прынятыя ў крэдытнай сферы. Прэм'ер-міністр прывёў кіраўнікам дзяржорганаў Нацбанк у прыклад, як трэба аператыўна рэагаваць у такой сітуацыі.
Па выніках пасяджэння плануецца ўнесці адпаведныя прапановы Лукашэнку.