Здарэнне адбылося ўчора. Мужчына закурыў, іскры патрапілі на адзенне, якое загарэлася, а ад адзення агонь перакінуўся на траву. Відавочцы паспяшаліся выклікаць ратавальнікаў, паведамляе sb.by.
— Да прыезду спецыялістаў пацярпеламу ўдалося самастойна справіцца з узгараннем. У яго абгарэла 45% скуры. Гараджаніна змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы, — распавялі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Высветлілася, што пацярпелы быў у стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца праверка.
Спецыялісты рэкамендуюць падчас узгарання чалавека абліць яго вадой, накінуць шчыльную тканіну або коўдру, катаць яго па зямлі, разрэзаць вопратку і выклікаць медыкаў.
0
0
0
0
0
0