Расійскі бок цалкам падтрымаў прапановы Беларусі па пастаўках нафты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас дакладу па пытаннях працы беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На нараду ў Палац Незалежнасці прыехалі прэм'ер-міністр Сяргей Румас і віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава (яна таксама з'яўляецца старшынёй назіральнага савета на «Нафтане»), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка і яго намеснік Валерый Бельскі, дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, старшыні КДК і КДБ Леанід Анфімаў і Валерый Вакульчык, міністр замежных спраў Уладзімір Макей і старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, гэта поўны склад рабочай групы, якая павінна не проста маніторыць сітуацыю ў гэтай сферы, але і прымаць меры па загрузцы беларускіх НПЗ. Яна штотыдзень праводзіць свае пасяджэнні і інфармуе Лукашэнку аб выніках працы. Кіруе рабочай групай Ігар Сергяенка.

«Я даручаў, каб разгледзелі новыя прапановы Расійскай Федэрацыі па пастаўках вуглевадароднай сыравіны. Яны паступілі ад расейцаў тры дні таму. Я так разумею, расейцы цалкам пайшлі на нашы прапановы па пастаўках нафты?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Адміністрацыі пацвердзіў гэта і паведаміў, што прапановы Расіі былі разгледжаны на пасяджэнні рабочай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0