Старт 30-га чэмпіянату Беларусі па футболе не будзе адкладзены з-за распаўсюджвання каранавіруса. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Матчы першага тура юбілейнага нацыянальнага першынства адбудуцца 19-22 сакавіка і пройдуць у стандартным рэжыме. Такое рашэнне прыняла сёння кіраўніцтва АБФФ па выніках відэаканферэнцыі і кансультацый з удзелам УЕФА, прысвечаных праблеме распаўсюджвання COVID-19. Асацыяцыя адсочвае эпідэміялагічную сітуацыю і пры неабходнасці прыме неабходныя меры засцярогі.

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступяць 16 каманд, якія правядуць двухколавы турнір з матчамі дома і ў гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0