Высвятляюцца абставіны забойства мужчыны ў Барысаўскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.

Днём 13 сакавіка ў двары прыватнага дома ў Барысаўскім раёне знойдзена цела 60-гадовага мужчыны з нажавым раненнем. Па папярэдніх даных, пацярпелы знаходзіўся ў хаце ў аднавяскоўца. У нейкі момант паміж імі здарыўся канфлікт. Адзін з мужчын параніў другога, пацярпелы выйшаў з хаты ў двор, дзе і памёр.

Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле «забойства». Па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 68-гадовы гаспадар дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0