У Крамлі завяршыліся перамовы Пуціна з Эрдаганам, яны працягваліся больш за шэсць гадзін, паведамляе РИА Новости.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала абвастрэнне сітуацыі ў Ідлібе.
Два лідары ўзгаднілі сумесны дакумент па ўрэгуляванні ў Сірыі, яго агучылі міністры замежных спраў дзвюх краін.
Пагадненне ўключае ў сябе наступныя пункты:
- Спыненне ўсіх баявых дзеянняў па існуючай лініі судакранання з 6 сакавіка.
- Расія і Турцыя ствараюць калідор бяспекі шырынёй шэсць кіламетраў на поўнач і поўдзень ад трасы М4 у Сірыі.
- Расія і Турцыя з 15 сакавіка пачынаюць сумеснае патруляванне ўздоўж трасы М4.
0
0
0
0
0
0