Пагадненне паміж міністрамі абароны Літвы, Эстоніі, Харватыі, Польшчы, Нідэрландаў і Румыніі было дасягнутае ў сталіцы Харватыі. Каардынаваць стварэнне сіл і кіраваць імі будзе Літва, піша «Радыё Свабода».
Пагадненне дасягнутае ў форме мемарандуму аб узаемаразуменні ў справе стварэння кібернетычных сіл хуткага рэагавання.
У адпаведнасці з пагадненнем будзе створана дзяжурная міжнародная каманда, гатовая адрэагаваць на кібератаку супраць адной з краін-членаў пагаднення. Часткай працы сумесных сілаў будзе расследаванне кібер-інцыдэнтаў.
Сілы змогуць рэагаваць на інцыдэнты ў краінах, якія падпісалі мэмарандум, а таксама ў краінах-назіральніках, а ў будучыні — і ў рамках інстытутаў ЕС.
Цяпер назіральнікамі з'яўляюцца Бельгія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Францыя, Славенія і Фінляндыя.
Ініцыятыва стварэння сіл хуткага рэагавання была агучана Літвой у 2017 годзе.