Чатыры найноўшыя цяжкія агнямёты ТОС-2 «Тосачка» сёлета ўпершыню возьмуць удзел у парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, піша tass.ru.

Усяго ў парадзе будуць задзейнічаны 225 адзінак ўзбраення і вайсковай тэхнікі, з якіх больш за 20 найноўшых узораў баявой тэхнікі будуць прадэманстраваныя ўпершыню.

ТОС-2 (доследна-канструктарская праца «Тосачка») — спадчынніца цяжкай агнямётной сістэмы ТОС-1А «Сонцапёк» з палепшанымі тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі. У адрозненне ад папярэдніка яна выканана на платформе колавага шасі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0