Адразу пяць легкавых аўтамабіляў сутыкнуліся на праспекце Кляцкова ў Гродне, паведамляе NewGrodno.

Аварыя адбылася 29 лютага ў 20.00. Паводле партала, тры машыны стаялі адна за адной у заторы, калі ў апошнюю ўрэзалася яшчэ адна машына — утварыўся так званы «паравозік». Вадзіцель пятага аўтамабіля не паспеў своечасова зрэагаваць на сітуацыю і заехаў у чацвёрты аўтамабіль.

Ніхто з удзельнікаў ДТЗ па медыцынскую дапамогу не звяртаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0