Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у Мінску сустрэўся з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Козакам, якога называюць новым крамлёўскім «куратарам па Украіне».

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ўзаемнага вызвалення асоб у фармаце «ўсіх на ўсіх», пра якое дамовіліся лідары Нармандскай чацвёркі падчас сустрэчы ў Парыжы ў снежні 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0