Беларускія спартсмены сталі чацвёртымі ў змяшанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

На найвышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася зборная Украіны, якая паказала час 1 гадзіну 11 хвілін 32,1 секунды. На другой пазіцыі размясцілася каманда Расіі (адставанне 32,2 секунды). Бронзавы медаль заваявалі нарвежскія біятланісты (адставанне 33,7 секунды).

Беларуская каманда ў складзе Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Антона Смольскага і Сяргея Бачарнікава саступіла пераможцам гонкі 40,4 секунды.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0