Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 25 лютага, у аддзяленні ААН у Жэневе. Відэа апублікаваў «Першы канал» тэлебачання Грузіі.

Прадстаўнікі медыя падышлі да расійскай дэлегацыі, якая рэзка паскорыла хаду. Журналістка пацікавілася ў Лаўрова, ці прыедзе ён на саміт ЕС у Тбілісі 15 мая. Пры гэтым дзяўчыну некалькі разоў перабівалі і адсоўвалі ад кіраўніка МЗС Расіі.

«Дзяўчынкі, вы хворыя на штосьці?» — звярнуўся да іх Лаўроў, адмовіўшыся адказваць на пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0