Расійская турыстка заразілася смяротным вірусам на круізным лайнеры Diamond Princess у Японіі. Аб гэтым паведамляецца ў твітары пасольства Расіі ў Японіі.

Удакладняецца, што ў найбліжэйшы час расіянку шпіталізуюць у бальніцу, дзе яна пройдзе курс лячэння.

16 лютага паведамлялася, што агульная колькасць заражаных каранавірусам пасажыраў і членаў экіпажа на лайнеры дасягнула 355. Улады прынялі рашэнне зняць з борта пажылых пасажыраў, астатнія ж павінна заставацца на судне да заканчэння 14-дзённага каранціну.

Расійскія СМІ паведамляюць, што гэта першы выпадак, калі расіянін захварэў на каранавірус. Перад гэтым у Расіі фіксаваліся выпадкі каранавіруса, але ў грамадзян Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0