У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу, які перавозіў трох малалетніх дзяцей і жонку.
Аўтамабіль «Аўдзі» з нецвярозым кіроўцам за рулём рухаўся ноччу з боку вуліцы Гурскага ў напрамку вуліцы Брыля. У салоне таксама знаходзіліся жонка і трое малалетніх дзяцей правапарушальніка. Вынікі медыцынскага агляду кіроўцы паказалі 0,7 праміле алкаголю.
Мужчыну адхілілі ад кіравання аўтамабілем, які змясцілі на штрафстаянку. На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.
0
0
0
0
0
0