Дональд Трамп заявіў, што на ўзбраенні амерыканскай арміі ёсць ракеты, якія «хутчэйшыя за звычайныя».

«У нас ёсць звышхуткія ракеты, велізарная колькасць звышхуткіх [ракет]. Мы называем іх звышхуткімі, таму што яны ў чатыры, пяць, шэсць і нават у сем разоў хутчэйшыя, чым звычайныя ракеты», — сказаў ён, выступаючы перад губернатарамі штатаў.

Па словах Трампа, ЗША патрэбныя такія ракеты, таму што «ў Расіі ёсць падобныя».

«Я не скажу вам, як яны іх атрымалі. Яны атрымалі іх, як мяркуецца, з планаў адміністрацыі Абамы», — сказаў кіраўнік Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0