Эркін Гадзірлі

Эркін Гадзірлі

Вынікі апытання на парламенцкіх выбарах у Азербайджане 9 лютага дазваляюць выказаць думку, што кіроўная Новая азербайджанская партыя Ільхама Аліева (YAP) павялічыла сваю долю на чатыры месцы ў аднапалатным заканадаўчым органе, і толькі адзін кандыдат ад апазіцыі атрымаў месца, піша Радыё Свабода.

Экзіт-пол, праведзены амерыканскай фірмай Arthur J. Finkelstein & Associates, паказвае, што YAP атрымала 69 месцаў у парламенце з 125. У ранейшым складзе Мілі Мэджліса YAP меў 65 месцаў.

Экзіт-пол таксама сведчыць пра тое, што намінальна незалежныя кандыдаты Азербайджана, большасць якіх падтрымлівае палітыку YAP, атрымалі 41 месца на выбарах.

Згодна з экзіт-полам, адзіны кандыдат ад апазіцыі, які, як чакаецца, пройдзе ў наступны парламент, — Эркін Гадзірлі з Рэспубліканскага альтэрнатыўнага грамадзянскага руху (REAL).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0