Пасля наведвання кавярні кампанія гасцей з Расіі заехала на аўтамабілі «Лада» ў двор між інтэрнатаў на Гагарына і Чапаева ў Смаргоні. Хлопцаў цікавілі мясцовыя дзяўчаты, паведамляе Shliah.by.
Калі кіроўца разварочваўся ў двары, то зачапіў бардзюр і выйшаў паглядзець, што здарылася. За ім з салона вылез п’яны пасажыр, падышоў да іншамарак, якія стаялі побач, і нажом парэзаў колы.
Хлопцы з Расіі праехаліся па горадзе, зноў вярнуліся на тую ж вуліцу, дзе нядаўна адзначыліся, і на стаянцы побач з новым дзесяціпавярховікам парэзалі кола яшчэ аднаго аўтамабіля.
У гэты час правапарушальнікаў ужо шукалі. Жыхар інтэрната ўбачыў з акна, як невядомыя рэжуць шыны на колах яго і суседніх аўтамабіляў, і патэлефанаваў у міліцыю.
Хуліганаў затрымалі і даставілі ў РАУС.