Як паведаміў генеральны дырэктар «Мінсктрансу» Лявонцій Папянок, новая тэхніка, якая ў 2020-м паступіць у распараджэнне прадпрыемства, будзе абсталяваная не толькі сістэмамі відэаназірання і рэгістратарамі (дарэчы, імі абсталяваны ўжо ўвесь рухомы састаў), але і кандыцыянерамі. Пра гэта інфармуюць «Мінск-навіны».

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Чакаецца, што паступіць 375 новых аўтобусаў, вырабленых на МАЗе, а таксама 70 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам да 15 км. Дзякуючы падзарадцы ад кантактнай сеткі яны змогуць абслугоўваць і аўтобусныя маршруты.

Гендырэктар «Мінсктрансу» таксама паведаміў, што яшчэ на 100 сталічных прыпынках наземнага грамадскага транспарту з'явяцца электронныя табло. У першую чаргу іх усталююць там, дзе перасякаецца найбольш гарадскіх маршрутаў. Летась такімі электроннымі табло абсталявалі 460 прыпынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0