Сёння міжнародны аэрапорт Мадрыда прыпыніў працу больш чым на гадзіну з-за паведамленняў аб беспілотніках, піша AP.
Міністэрства транспарту Іспаніі закрыла паветраную прастору ў раёне аэрапорта пасля таго, як кампанія ENAIRE, якая адказвае за арганізацыю цывільных палётаў, паведаміла аб магчымай прысутнасці беспілотнікаў у гэтым раёне.
Інфармацыя пра дроны ў паветранай прасторы аэрапорта паступіла ад двух пілотаў.
26 рэйсаў былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты.
Распачатае расследаванне.
0
0
0
0
0
0