Кітайскія дактары паказалі здымкі лёгкіх, пашкоджаных каранавірусам 2019-nCoV. Вынікі камп'ютарнай тамаграфіі 33-гадовай пацыенткі апублікаваныя ў часопісе Radiology.

Адзначаецца, што жанчына працавала ў горадзе Ухань, дзе ўпершыню зарэгістравалі каранавірус. За шэсць дзён да звароту ў бальніцу яна прыехала ў Ланчьжоу. Пры шпіталізацыі ў яе была павышаная тэмпература і хрыпы ў лёгкіх.

На падставе эпідэміялагічных характарыстык, клінічных праяў і вынікаў кампутарнай тамаграфіі ёй паставілі дыягназ пнеўманія 2019-nCoV. Праз тры дні лячэння пашкоджаная вобласць лёгкіх павялічылася (здымак B) — на здымках яна праяўляецца памутненнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0