Тэхнічна Латвія гатова хоць сёння пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз свае парты ў выпадку неабходнасці. Пра гэта заявіў 18 студзеня міністр камунікацый Латвіі Таліс Лінкайтс у інтэрв'ю АНТ. Паводле яго слоў, для пачатку паставак бакам «проста трэба агаварыць ўмовы».
«У нас ёсць уся неабходная інфраструктура, каб перапампоўваць нафту праз Латвію ў Беларусь і назад — у абодвух кірунках, — кажа Лінкайтс. — Нашы прадпрыемствы працуюць над тым, як зрабіць Беларусі прапанову самым лепшым чынам».
0
0
0
0
0
0