Суд падтрымаў абвінавачванне пракурора па справе пра незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі. Падчас сумеснага застолля жыхар раёна падарыў суседу нож. Праз некаторы час сусед парэзаў гэтым нажом свайго сына, за што быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе пракуратура.

Абвінавачаны віну прызнаў і патлумачыў, што падарыў нож, выраблены шмат гадоў таму яго бацькам у кузні.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у незаконным збыце халоднай зброі, здзейсненым паўторна, па частцы 3 артыкула 296 КК Беларусі, і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0