pasienis.lt.

pasienis.lt.

Выпадак адбыўся ў мінулую пятніцу. Літоўскія памежнікі спынілі аўтамабіль Lexus RX300 на ўездзе ў вёску Сіруцішкес Віленскага раёна, на дарозе Шумскас — Вільня, паведамляе Рэгіянальная газета са спасылкай на Памежную службу Літвы.

Кіроўца, 37-гадовы грамадзянін Беларусі, быў у Літве законна і меў пры сабе дакументы. Памежнікі ўсё ж вырашылі праверыць аўтамабіль у пункце пропуску «Мядзінінкай», дзе ёсць памяшканне і абсталяванне, неабходныя для пільнай праверкі.

Рэнтгенаўскае абследаванне паказала, што аўтамабіль абсталяваны хованкамі. У прыватнасці, у паліўным баку была адмысловая адтуліна, у даху таксама знайшлі тайнік. Памежнікі выцягнулі 964 пачкі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

У сувязі з парушэннем правілаў перамяшчэння акцызных тавараў у дачыненні да грамадзяніна Беларусі распачалі адміністрацыйную справу. За такое парушэнне яго пакараюць штрафам у памеры ад 5200 да 6000 еўра.

Пасля допыту беларуса вызвалілі да суда. Аўтамабіль і кантрабандны груз захоўваюцца ў памежнай службе Кяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0