Канадскі прэм'ер Трудо паведаміў, што ў Канады ёсць даныя разведкі, якія паказваюць, што самалёт быў збіты іранскай ракетай зямля-паветра, паведамляе CNN.

«Магчыма, гэта было ненаўмысна», — сказаў сёння Трудо, дадаўшы, што ў расследаванні павінны ўдзельнічаць міжнародныя партнёры.

Трудо дадаў: «Надзвычай важна правесці дакладнае і вартае даверу расследаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0