Аляксандр Лукашэнка сёння адкрыў XVI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея і XXIV Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба», піша БелТА.

«У гэтыя навагоднія, святочныя дні Мінск літаральна жыве і дыхае зорным хакеем. Нас зноў сабраў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы прэзідэнта. Гэтыя спаборніцтвы верных рыцараў народнай лядовай гульні даўно называюць неафіцыйным аматарскім чэмпіянатам свету», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0