Першым загадам 2020-га года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Станіслава Зася ад пасады дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі краіны, піша найбліжэйшы да кіраўніка дзяржавы тэлеграм-канал Пул Першага.

Як стала вядома раней, Зась пераходзіць на іншую працу: ён быў абраны генеральным сакратаром АДКБ.

Месца дзяржсакратара Рады бяспекі пакуль вакантнае. Магчыма, заўтра стане вядома, хто яго зойме, намякае Пул Першага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0