Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа перанес афіцыйны візіт ва Узбекістан, запланаваны на 5—6 студзеня.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Узбекістана, візіт пераносіцца «на больш позні тэрмін» «па дамоўленасці». Іншых падрабязнасцей няма.

Перанос звязаны з абвастрэннем сітуацыі ў Іраку, дзе праіранскія сілы атакавалі пасольства ЗША. Вашынгтон быў вымушаны дадаткова перакінуць у Ірак 750 вайскоўцаў.

Пампеа планаваў наведаць па чарзе Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр.

Візіт у Беларусь разглядаецца як праява нармалізацыі адносін між дзвюма краінамі на фоне патрабаванняў Масквы перайсці да «паглыбленай інтэграцыі» між дзвюма дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0